У Менску, як звычайна па панядзелках, 7 снежня праходзіць Марш мудрасці. На яго збіраюцца пенсіянеры, да якіх далучаюцца медыкі. У гэта раз кропкай збору стала плошча Якуба Коласа.
14:33. Берасце. Там пенсіянеры таксама выйшлі на акцыю салідарнасці.
14:20. Частка людзей – каля 100 чалавек – дайшла да плошчы Незалежнасці. Міліцыя папярэджвае пра несанкцыянаваную акцыю.
13:12. На Маршы мудрасці затрыманыя журналістка «Белсату» Любоў Лунёва і аператар Іван Куракевіч, нашыя калегі на Акрэсціна.
13:00. Сілавікі не далі людзям сталага веку прайсці маршам. Удзельнікі акцыі аказаліся заблакаваныя міліцыянтамі, бусікамі і нават трактарамі. Грамадскі транспарт не спыняўся. Людзі паціху разышліся.
12:35. Сілавікі заблакавалі выхад з плошчы Якуба Коласа і не даюць калоне прайсці па праспекце Незалежнасці, паведамляе @nashaniva.
12:15. Невялікая калона тых, хто сабраўся гэтым марозным днём на плошчы Якуба Коласа, рушыла да плошчы Перамогі. Супрацоўнікі ДАІ перакрылі праспект Незалежнасці. Міліцыянты папярэдзілі пра адказнасць за несанкцыянаваныя дзеянні.