У Маскве пачаліся ператрусы ва ўдзельнікаў пратэстаў 27 ліпеня


У Маскве паліцыя праводзіць ператрусы ў справе аб арганізацыі «масавых закалотаў». Справа была распачатая пасля акцыі апазіцыі 27 ліпеня. Пра гэта піша «ОВД-Инфо».

Раніцай 31 ліпеня праваахоўнікі прыйшлі дамоў да кіраўніка руху «Левый блок» Васіля Кузьміна. Ператрус у яго скончыўся каля пятай гадзіны раніцы, быў канфіскаваны камп’ютар. Пасля гэтага Кузьміна павезлі на допыт у Следчы камітэт, цяпер ён на волі. Паводле актывіста, пакуль ён праходзіць у справе як сведка.

Таксама паліцыя каля 5:00 прыйшла з ператрусам да ўдзельніка акцыі 27 ліпеня Сяргея Фаміна. Самога Фаміна ў той момант дома не было. Ператрус праводзяць не менш за 10 чалавек.

Крымінальная справа аб «масавых закалотаў» у Маскве была распачатая пасля акцыі пратэсту, якую арганізавалі 27 ліпеня незалежныя кандыдаты ў Масгардуму, што дамагаюцца рэгістрацыі на выбарах. Мітынг быў жорстка разагнаны сілавікамі, затрымалі 1373 чалавек.

Кроў на асфальце і сотні затрыманых. У Маскве дубінкамі разганяюць мітынг за свабодныя выбары

ІІ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары