Самалёт павінен быў вылецець у Мурманск.
У Маскве, у аэрапорце «Шарамецьева» загарэўся самалёт. Адныя з першых пра гэта паведамілі РБК. Адразу ж пачалі казаць пра пацярпелых. На 22.40 па беларускім часе вядома, што выжылі 37 чалавек. Усяго ў самалёце было 78 чалавек. Пра гэта паведамляе Следчы Камітэт Расеі.
Як паведамляе «ТАСС» са спасылкай на Следчы Камітэт РФ, у выніку пажару загінуў 41 чалавек.
«41 чалавек загінуў», – распавяла прадстаўніца Маскоўскага міжрэгіянальнага кіраўніцтва на транспарце СК РФ Алена Маркоўская. У самалёце было 78 чалавек, з каторых 37 выжылі.
Пасажырскі самалёт Superjet 100-95 сумеснага рэйсу кампаніящ «Аэрафлот» і KLM павінен быў выканаць рэйс SU 1492 Масква-Мурманск. Але неўзабаве пасля ўзлёту самалёт запытаў экстранную пасадку і вярнуўся ў аэрапорт.
Паводле РЕН ТВ, пажар узнік падчас палёту ў Мурманск. Узгаранне ў салоне заўважыў адзін з пасажыраў. Пасля гэтага самалёт запытаў экстранную пасадку і вярнуўся ў Маскву.
Іншыя крыніцы паведамляюць, што пажар адбыўся пасля няўдалай першай спробы пасадкі самалёта. Як паведамілі сведкі «Белсату», калі самалёт заходзіў на пасадку першы раз, дыму не было. А вось другая спроба прывяла да таго, што лайнер стукнуўся аб паласу і загарэўся.
https://www.instagram.com/p/BxFgxvpIqTU/
«РИА-Новости» са спасылкай на свае крыніцы паведамляе, што прычынай узгарання стала няспраўнасць у электраправодцы самалёта.
На борце знаходзіліся 73 пасажыра і 5 асобаў экіпажу. Людзей эвакуявалі з дапамогай надзіманых трапаў.
Экіпаж самалёта «Суперджэт» заявіў журналістам, што ў самалёт трапіла маланка, піша ТАСС.
МНС РФ адчыніла гарачую лінію для тэлефанаванняў пасля авіакатастрофы: 8 800 775 17 17.
СК belsat.eu