У Крамлі мяркуюць, што даклад пра афшоры накіраваны на дэстабілізацыю сітуацыі ў Расеі


Прэс-сакратар прэзідэнта Расеі назваў Пуціна галоўнай мішэнню справаздачы Міжнароднага кансорцыуму журналісцкіх расследаванняў.

Чытайце таксама >>> Як віяланчэліст Сяргей Ралдугін стаў захавальнікам афшорных мільярдаў Пуціна

«Хоць Пуцін нідзе і не фігуруе факталагічнага, але для нас, вядома, відавочны факт, што асноўнаю мэтаю такіх укідаў быў і ёсць наш прэзідэнт, асабліва ў кантэксце будучых парламенцкіх і ў кантэксце доўгатэрміновай перспектывы, маю на ўвазе прэзідэнцкія выбары праз два гады», – сказаў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў.

У справаздачы фігуруе жонка прэс-сакратара Дзмітрыя Пяскова. У дакуменце гаворыцца, што яна датычная да адмывання грошай. Дзмітрый Пяскоў кажа, што гэта хлусня.

Міжнародны кансорцыум журналісцкіх расследаванняў (ICIJ) апублікаваў прэс-рэліз пра афшоры 128 палітыкаў і 29 мільярдэраў. У расследаванні прымалі ўдзел 370 журналістаў з 76 краінаў свету.

У атрыманых з ананімнай крыніцы дакументаў журналісты прасачылі ўгоды, да якіх маюць дачыненне прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, прэзідэнт Расеі, кароль Саудаўскай Аравіі Сальман бін Абд аль-Азіз аc-Сауд, прэмʼер-міністры Ісландыі ды Пакістану, сваякі старшыні КНР Сі Цзінь Піна і прэзідэнта Азербайджану Ільхама Аліева.

Чытайце таксама >>> Журналісты распавялі пра афшоры Пуціна, Парашэнкі і шэрагу былых уплывовых палітыкаў

ЮВ, belsat.eu, паводле ТАСС

Стужка навінаў