У Італіі арыштавалі вярбоўнікаў наймітаў для ЛНР і ДНР


Італьянская паліцыя раскрыла арганізацыю, якая займалася вярбоўкай і адпраўкай прарасейскіх наймітаў на Данбас. Пра гэта паведамляюць італьянскія СМІ.

Аперацыяй кіравала пракуратура Генуі, арышты праводзіліся ў Мілане, Парме і Авеліна.

Расследаванне генуэзскай пракуратуры датычыцца ўсяго 15 чалавек. Праваахоўнікам удалося арыштаваць трох вярбоўнікаў, у двух з якіх грамадзянства Албаніі і Малдовы.

У дачыненні да яшчэ трох людзей, якія, хутчэй за ўсё, у цяперашні час знаходзяцца на Данбасе, быў ужыты завочны арышт.

Санкцыю на арышт пракуратура выдала паводле абвінавачванні ў «вярбоўке наймітаў і ўдзеле ў ваенным канфлікце за мяжой».

Акрамя таго, паліцыя правяла ператрусы ў яшчэ сямі чалавек.

Як адзначаецца, на вярбоўнікаў паліцыя выйшла ў працэсе расследавання дзейнасці ўльтраправых фармаванняў Лігурыі.

ІІ, belsat.eu, паводле pravda.com.ua

Глядзі таксама
Каментары