У Гомлі невядомыя кінулі кактэйль Молатава ў падатковую


Следчы камітэт апублікаваў фотаздымкі з месца падпалу будынку падатковай інспекцыі ў Гомлі. Заведзеная крымінальная справа.

Праваахоўнікі паведамляюць, што пашкоджанні былі заўважаныя ў пятніцу а 8 раніцы. У вакно падатковай інспекцыі хтосьці кінуў «прадмет з падпальнай сумессю».

На месцы здарэння тэхнікі-крыміналісты знайшлі аскепкі шкляной бутэлькі, закопчаная тканіна са слядамі гаруча-змазачных матэрыялаў.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў