У Берліне затрымалі беглага беларускага бізнесоўца Юрыя Авяр'янава


На днях у Нямеччыне быў затрыманы беларускі бізнесмен Юрый Авяр’янаў, якога сілавікі абвясцілі ў міжнародны вышук.

«У кастрычніку 2017 года ў Нямеччыну быў накіраваны пакет дакументаў на выдачу гэтага грамадзяніна. 18 студзеня ён быў затрыманы, а 21 студзеня адзін з раённых судоў Берліна ўхваліў узяцце пад варту з мэтай выдачы», – сказаў TUT.BY афіцыйны прадстаўнік Генпракуратуры Беларусі Дзмітрый Брылёў.

Паводле яго, такім чынам пачата экстрадыцыйная вытворчасць, прыняты меры, каб Авяр’янаў не схавалаўся ад праваахоўных органаў. Колькі часу зойме працэдура выдачы прадстаўнік Генпракуратуры не ўдакладніў.

Летась Следчы камітэт прыняў да вытворчасці крымінальную справу ў дачыненні да Юрыя Авярʼянава, а таксама шэрагу кіраўнікоў камерцыйных структур у сувязі з ухіленнем ад выплаты падаткаў субʼектамі гаспадарання. Неўзабаве сілавікі затрымалі шэсць топ-мэнэджараў Авярʼянава. Сам бізнесовец быў абвешчаны ў міжнародны вышук.

 

ІІ, belsat.eu, паводле TUT.by

Стужка навінаў