У Берасці 2 гадамі пакаралі мужчыну, які падняў з зямлі міліцэйскую рацыю


23 снежня ў Берасці абвясцілі прысуд 34-гадоваму Дзмітрыю Шчурко. Ён абвінавацілі ў крадзяжы міліцэйскай рацыі падчас акцыі пратэсту 20 верасня. Сам мужчына цвердзіць, што нічога не краў, а толькі падняў рацыю, якая ляжала на зямлі, піша TUT.BY.

Суд прызнаў Шчурко вінаватым і пакараў 2 гадамі без накіравання ў папраўчыя ўстановы, так званая «хатняя хімія».

Дзмітрый Шчурко.
Фота: «Белсат»

Інцыдэнт адбыўся 20 верасня. У гэты час на рагу вуліц Савецкай і Гогаля сабраліся ўдзельнікі акцыі пратэсту. Да іх падʼехаў мікрааўтобус з сілавікамі, пачаліся затрыманні. Па версіі абвінавачвання, мужчына дастаў з падсумкі бронекамізэлькі аднаго з міліцыянтаў іх радыёстанцыю. Выкрадзеную рацыю ён прынёс дадому. Праз дзень яго выклікалі ў аддзяленне міліцыі, дзе ён вярнуў абсталяванне. Ва УУС шкоду ацанілі ў 890 рублёў.

Берасцеец вінаватым сябе не прызнаў. Паводле яго, ён падняў рацыю, якая ляжала на зямлі. На вуліцы Шчурко падабраў рацыю для таго, каб выкарыстоўваць у якасці доказу злачынстваў невядомых, якія затрымлівалі мірных дэманстрантаў.

АА belsat.eu

Стужка навінаў