У Берасце прыехалі тысячы байкераў з Еўропы і Азіі. Фотарэпартаж


Шоў на пляцоўцы каля Лядовага палацу

Найбуйнейшы ў Беларусі і адзін з вядомых на постсавецкай прасторы мотафестываль сабраў тысячы байкераў з двух дзясяткаў краінаў.

У нядзелю ў Берасці прайшоў традыцыйны для канца траўня мотапарад: сотні ўдзельнікаў «Brest Bike Festival International» праехаліся па галоўных гарадскіх вуліцах, дзе іх віталі жыхары гораду.

Калону байкераў суправаджае ДАІ і машыны хуткай дапамогі. Рух транспарту спыняецца падчас праезду байкераў па цэнтральных вуліцах Берасця
Некаторыя ўдзельнікі рыхтуюцца загадзя, выбіраюць строі, незвычайныя шлемы, упрагожваюць свой транспарт сцягамі ці налепкамі

Траса завяршылася а 13:00 каля Лядовага палаца, дзе распачаліся выступленні каскадзёраў на матацыклах, а госці фестывалю маглі паўдзельнічаць у конкурсах.

Удзельнік фэсту едзе па нядаўна адчыненым пасля рэканструкцыі Кобрынскім мосце
Берасцейцы вітаюць і фатаграфуюць калону
Госці 19 байк-фэсту
Часта байкеры бяруць на фэст жывёлаў.
У Берасці горача, некаторыя распранаюцца.
Рэтраматацыкл удзельнічае ў праездзе па горадзе
Паказальныя выступы мотакаскадзёраў сабралі шмат гледачоў

Традыцыйна на берасцейскую імпрэзу ў траўні прыязджае каля 10 тысяч чалавек з больш чым 20 краінаў. Сёлета ўпершыню на фестываль, які ладзіцца ўжо дзевятнаццаты раз, прыехалі каля дзесяці байкераў з Кыргызстану, затое стала заўважна менш украінскіх удзельнікаў.

АС, фота – МХ belsat.eu

Стужка навінаў