У Беларусі праваабаронцы прызналі 132 чалавекі палітвязнямі


Сёння праваабаронцы назвалі палітвязнямі студэнтаў Глеба Фіцнера, Іллю Трахтэнбэрга, Марыю Каленік, Вікторыю Гранкоўскую, Анастасію Булыбенка, а таксама выкладчыцу БДУІР Вольгу Філатчанкаву. Такім чынам у Беларусі ўжо 132 асобы, якіх прызналі вязнямі сумлення.

Марш справядлівасці
Марш справядлівасці ў Менску. 20 верасня 2020 году.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Беларускія праваабарончыя арганізацыі выступілі ў супольнай заявай, у якой патрабуюць неадкладнага вызвалення палітзняволеных студэнтаў і выкладчыцы БДУІР.

12 лістапада міліцыянты затрымалі лідараў і актывістаў Задзіночання Беларускіх Студэнтаў (ЗБС). 23 лістапада Глебу Фіцнеру, Іллі Трахтэнбергу, Марыі Каленік, Вікторыі Гранкоўскай, Анастасіі Булыбенка, а таксама затрыманай выкладчыцы БДУІР Вользе Філатчанкавай высунулі абвінавачванні і абралі меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай.

Праваабаронцы ў сваю чаргу падкрэсліваюць, што пераслед студэнтаў і выкладчыкаў звязаны з выключна мірным ажыццяўленнем абвінавачанымі свабодаў, гарантаваных Канстытуцыяй і міжнароднымі нормамі ў галіне правоў чалавека – свабоды выказвання свайго меркавання і свабоды мірных сходаў. Абвінавачванні, якія агучыла следства, з’яўляюцца адвольнымі і палітычна матываванымі.

Агулам праваабаронцы прызналі вязнямі сумлення ў Беларусі 132 асобы.

Hавiны
Журналістку «Белсату» Кацярыну Андрэеву этапавалі ў жодзінскую турму
2020.11.23 17:39

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў