У Беларусі пачалі ствараць «дармаедскія» камісіі, якія будуць вызначаць, хто цалкам аплоціць паслугі ЖКГ

ВІДЭА

Першыя камісіі ў справе дармаедаў паўсталі ў Пружанскім ды Камянецкім раёнах. Новы орган зможа запытваць у арганізацыях любой формы ўласнасці інфармацыю, датычную дзейнасці гэтых арганізацыяў.

Камісіі будуць складаць спісы дармаедаў, паведамляць людзям пра траплянне ў гэткі спіс, дапамагаць у пошуку працы, а тых, хто вядзе «асацыяльны вобраз жыцця», адпраўляць у ЛПП. Гэтыя ж камісіі будуць разглядаць заявы ад дармаедаў ды іхных сваякоў пра поўнае ці частковае вызваленне ад аплаты камунальных паслуг паводле поўных тарыфаў з прычыны цяжкай жыццёвай сітуацыі.Паседжанні камісіі будуць праходзіць не радзей як двойчы на месяц.У склад камісіяў увойдуць дэпутаты, медыкі, прадстаўнікі ЖКГ, прафсаюзаў, сябры «Белай Русі» ды інш.

Лукашэнка падпісаў Дэкрэт №1 25 студзеня 2018 года. У новай рэдакцыі дэкрэт носіць назву «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва». У ім больш не фігуруе слова «утрыманец», а непрацуючыя грамадзяне вызваляюцца ад выплаты падатку.

Ствараць базу дармаедаў будзе Мінпрацы. Яе плануюць сфармаваць да 1 снежня 2018 і абнаўляць раз у квартал.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары