У Беларусі – 36 тысячаў беспрацоўных


За год колькасць зарэгістраваных беспрацоўных павялічылася амаль на 55 %.

Колькасць зарэгістраваных беспрацоўных на канец лютага склала 35,9 тыс.чалавек, паведамляе Белстат са спасылкай на Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. У параўнанні са студзенем колькасць беспрацоўных павялічылася на 17,1 %, і на 54,9 %, калі параўноўваць з дадзенымі лютага мінулага года.

Арганізацыі (не лічачы малы бізнес) па-ранейшаму звальняюць часцей, чым уладкоўваюць: у лютым на працу былі прынятыя 49,6 тыс. працаўнікоў, звольненыя – 53,2 тыс.

Масава рэгістравацца ў якасці беспрацоўных беларусы пачалі пасля заяваў з боку кіраўніка краіны пра захады ў барацьбе з «дармаедамі». Праект адпаведнага дэкрэту ўжо ўнесены ў Саўмін Беларусі. Згодна з ім, тыя хто афіцыйна не працуюць на працягу паўгода, будуць павінны плаціць «падатак на дармаедства».

НМ, belsat.eu, паводле Белстат

Стужка навінаў