Ціханоўскаму далі яшчэ 15 содняў арышту


Блогеру Сяргею Ціханоўскаму 19 траўня суд у Гомлі дадаў яшчэ 15 содняў адміністратыўнага арышту. Агулам ён правядзе за кратамі 45 дзён.

Ціхаўноўскаму, які цяпер адбывае папярэдні 15-дзённы арышт, суд Савецкага раёну Гомля прызначыў яшчэ 15 содняў. Пра гэта паведаміў праваабаронца Леанід Судаленка.

Напярэдадні блогер атрымаў 15 содняў па двух пратаколах – за сустрэчы з падпісчыкамі ў Воршы і Берасці. Такім чынам, агулам ён правядзе ў ізалятары 45 содняў.

Перад пачаткам паседжання Ціханоўскі распавёў, што ў дачыненні да яго складзена яшчэ 7 адміністратыўных пратаколаў за сустрэчы з людзьмі ў розных гарадах.

6 траўня Ціханоўскага затрымалі і судзілі за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі, якая прайшла яшчэ ў снежні.

Знаходзчыся ў ІЧУ, Ціханоўскі заявіў, што мае намер прыняць удзел у прэзідэнцкіх выбарах. Ягоная давераная асоба – жонка Святлана – падала ў ЦВК дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы, але выбаркам адмовіўся рэгістраваць групу Сяргея Ціханоўскага.

Пасля адмовы Святлана Ціханоўская падала ў ЦВК дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэнні яе ў якасці кандыдаткі.

20 траўня стане вядома, ці зарэгіструе ЦВК ейную ініцыятыўную групу.

Hавiны
Замест блогера Сяргея Ціханоўскага балатавацца ў прэзідэнты будзе ягоная жонка
2020.05.15 18:24

КА belsat.eu

Стужка навінаў