«The Washington Post»: Пуцін можа ўзнавіць СССР коштам Беларусі

ВІДЭА

Фота Forum

Амерыканская журналістка і пісьменніца Эн Эплбаўм напісала артыкул для ўплывовага выдання, у якім выказала думку, што апетыт Пуціна расце і ён патрабуе поспехаў у вонкавай палітыцы, каб схаваць слабасць расейскай эканомікі ды свой рэйтынг, які хістаецца.

«Арэол славы, які паўстаў пасля ягонай акупацыі Крыму, знік, яго ўмяшанне ў Сірыю ўскладнілася, і спатрэбіліся б рэальныя ваенныя намаганні, каб акупаваць больш тэрыторыі Украіны. Аднак ён можа ўрэшце наважыцца на гэта, магчыма, у той жа час, калі Расея паглыне Беларусь».

Журналістка піша пра «ўмераную» мадэль паглынання – эканамічную экспансію.

«Больш экстрэмальная версія можа ўключаць у сябе абвешчанне пра новае палітычнае ўтварэнне, якім бы кіраваў адзін прэзідэнт, чыё імя пачынаецца з літары В».

Усе гэтыя гады Лукашэнка ўтрымаўся пры ўладзе дзякуючы таму, што ён добра разумеў, адкуль дзьме вецер, аднак калі Расея зробіць яму прапанову, ад якой нельга адмовіцца, ён не будзе супраціўляцца, мяркуе журналістка.

На думку Эплбаўм, Пуцін можа паспрабаваць аднавіць СССР.

«Але нашая апатыя мае кошт. Рэч не толькі ў тым, што беларусы могуць апынуцца на мяжы страты незалежнасці. Масква таксама можа апынуцца на парозе таго, каб ізноў зрабіцца паўнавартаснай імперскаю сталіцаю, што паглынае і кіруе мноствам краінаў… Пуцін аднойчы назваў распад Савецкага Саюзу найвялікшаю палітычнаю катастрофаю ХХ стагоддзя. Зразумела, што ў ХХІ стагоддзі ён паспрабуе ўзнавіць яго».

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары