Сёння ў Беларусі адзначаюць Радаўніцу


На другі тыдзень пасля Вялікадня ў Беларусі традыцыйна адзначаюць свята памінання памерлых – Радаўніцу. Гэты абрад, які існуе яшчэ з дахрысціянскіх часоў, застаецца адным з самых практыкаваных сярод беларусаў.

Радаўніца – дзень памінання памерлых. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Людзі прыходзяць на магілы сваіх блізкіх. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Радаўніца – дзень памінання памерлых. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Людзі купляюць штучныя кветкі, каб упрыгожыць магілы сваіх памерлых. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Радаўніца – дзень памінання памерлых. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат

Людзі моляцца за сваіх памерлых блізкіх, ускладаюць кветкі на іхныя магілы. Праваслаўная царква і беларуская грэка-каталіцкая царква ўключылі традыцыю «Вялікадня памерлых» у свой культ, але праваслаўная царква не ўхваляе звычай пакідаць для памерлых ежу, бо лічыцца, што для супакаення духу мёртвых патрэбная толькі малітва.

Беларусь – адзіная краіна, дзе Радаўніцу зрабілі дзяржаўным выходным днём.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў