Сяргею Ціханоўскаму працягнулі тэрмін утрымання пад вартаю яшчэ на два месяцы


Аб гэтым у Facebook напісала ягоная жонка Святлана Ціханоўская.

Сяргею Ціханоўскаму сёння, 29 ліпеня, працягнулі тэрмін утрымання пад вартаю да 29 верасня. Аб гэтым у Facebook напісала ягоная жонка Святлана Ціханоўская.

«Сябры, Сяргею працягнулі тэрмін утрымання пад вартаю да 29 верасня. На жаль, гэта для нас не стала нечаканасцю. Але гэта не выбіла яго з калеі. Ён мой герой!», – напісала кандыдатка на прэзідэнта.

Сяргей Ціханоўскі ў Гомлі. Фота – belsat.eu

Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца за кратамі ад 29 траўня, пасля затрымання на пікеце ў Горадні. Яго абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў, а таксама перашкодзе працы ЦВК. Зараз ён знаходзіцца ў СІЗА №1.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў