Сябра Каардынацыйнай рады філосафка Вольга Шпарага зʼехала з Беларусі


Вольга Шпарага – філосафка і сябра Каардынацыйнай рады паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, што зʼехала з Беларусі.

– Мае дарагія! Я таксама на волі і ўжо ў Вільні. Яшчэ 12 сутак, даслалі на пошту пастанову да моманту майго выхаду. Прыйшлося тэрмінова і таемна разам з каханым мужам Аляксандрам Адамянцам зʼехаць – гэта ж можа і не скончыцца зусім, – тлумачыць сваё рашэнне Вольга.

Вольга Шпарага.
Фота: belsat.eu

Вольгу Шпарагу затрымлівалі двойчы: на маршы 4 кастрычніка і 9 кастрычніка. Пасля першага затрымання жанчыну адпусцілі на наступны дзень да суду. Яе пакаралі 15 суткамі арышту па артыкуле 23.34. Арышт Вольга адбывала ў турме ў Жодзіне і выйшла на волю 24 кастрычніка.

  • Вольга Шпарага зʼяўляецца адной са стваральніц сайта інтэлектуальнай супольнасці Беларусі і інтэрнэт-часопіса «Новая Еўропа», рэдактарам якога была да 2014 года. Кіруе напрамкам «Сучаснае грамадства, этыка і палітыка» у праекце нефармальнай адукацыі ECLAB.

МД belsat.eu

Стужка навінаў