Святлана Ціханоўская: Сяргей не губляе прысутнасці духу


Кандыдатка на прэзідэнцтва расказала TUT.by, як зараз справы ў ейнага мужа.

Святлана Ціханоўская распавяла, што ўчора, 2 ліпеня, да ейнага мужа блогера Сяргея Ціханоўскага патрапіў адвакат.

Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат»

«Сяргей трымаецца стойка, прысутнасці духу не губляе. Пасля выхаду з карцару яму аддалі 64 лісты, ён адказвае ўсім, хто пакінуў адваротны адрас. Вельмі ўдзячны людзям за падтрыманне. У СІЗА, канешне, не без праблемаў, але яны мусяць вырашыцца», – распавядае Святлана.

Нагадаем, што 1 ліпеня Сяргея Ціханоўскага асудзілі на 15 содняў. Паседжанне праходзіла праз Skype. Прысутныя адзначылі, як ён змяніўся знешне: блогер вельмі моцна схуднеў.

Ціханоўскі знаходзіцца ў СІЗА ад 30 траўня. 13 чэрвеня яго памясцілі ў карцар на 13 дзён.

Блогера вінавацяць у арганізацыі масавых беспарадкаў і перашкодзе працы ЦВК.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў