Сустаршыню руху ў абарону правоў выбарцаў затрымалі праз канфлікт з журналісткай НТВ


Паліцыя 20 траўня ў Маскве затрымала Рамана Удота – чальца рады руху «Голас», што займаецца абаронай правоў расейскіх выбарнікаў. Паплечнікі лічаць яго затрыманне пераследам «за прафесійную дзейнасць па выкрыццю фальсіфікацыяў на выбарах».

Пра затрыманне Удот сам паведаміў у «Facebook’у».

Внепланово вызвали на допрос. Дело возобновили (что хорошо). Ну ок. Мне скрывать нечего, кроме разочарования нашей…

Opublikowany przez Romana Udota Poniedziałek, 20 maja 2019

Удот з’яўляецца падазраваным па справе аб пагрозе забойствам (частка 1 артыкула 119 КК РФ). Гэтая крымінальная справа звязаная з інцыдэнтам у аэрапорце Шарамеццева летась у сакавіку, калі актывіст адабраў тэлефон у журналісткі НТВ, якая здымала яго і даймала пытаннямі. Тады Раман выклікаў паліцыю, перадаў ім тэлефон і напісаў заяву пра пераслед і парушэнне недатыкальнасці прыватнага жыцця, а карэспандэнтка, у сваю чаргу, напісала зваротную заяву аб крадзяжы тэлефона.

Канфлікт Удот з журналісткай адбыўся праз некалькі дзён, пасля таго як на НТВ выйшаў прапагандысцкі фільм, які дыскрэдытуе «Голас». Як адзначаюць на сайце руху «Голас», гэтаму папярэднічала рэгулярны пераслед Рамана, начныя званкі яго бацькам і псіхалагічны ціск на яго непаўналетняга дзіцяці.

«Затрыманне Рамана нішто іншае, як пераслед за прафесійную дзейнасць па выкрыццю фальсіфікацыяў на выбарах і вынік каласальнага ціску, якім падвяргаюцца сам Раман, ягоныя бацькі і дзіця», – заявіў сустаршыня руху «Голас» Грыгорый Мельконьянц.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў