Суд аштрафаваў жанчыну 1931 года нараджэння на 870 рублёў


Заўтра будуць судзіць дачку жанчыны.

Валерыю Смірнову затрымалі 14 снежня падчас маршу людзей сталага веку. У выніку судзілі паводле ч. 1 арт. 23.34 КаАП. Ее затрымалі разам з дачкой, якой 68 гадоў.

Валерыя Смірнова.
Фота: Белсат

Яна вельмі эмацыйна адрэагавала на пакаранне, на ейных вачах з’явіліся слёзы:

«Гэта нейкі жах! Даслалі б адразу прысуд. Я перажыла вайну і голад. За што?»

Суд доўжыўся хвілін 15. Суддзя нават не выходзіў у асабны пакой перад тым, як агучыць пастанову. У сераду будуць судзіць дачку жанчыны.

Калі вы жадаеце дапамагчы:

нумар карткі 5144 2106 1875 1441

да 09/23

Natallia Roukach

ІК, belsat.eu

 

Стужка навінаў