Спецыяльных пропускаў у расейскую памежную зону для грамадзянаў Беларусі ўводзіць не будуць


Інфармацыя, якая распаўсюджваецца ў інтэрнэце, пра тое, што беларусы будуць уязджаць па спецпропусках у пагранзону Расеі з 1 кастрычніка, не адпавядае рэчаіснасці.

Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага пагранічнага камітэту Антон Бычкоўскі, паведамляе БелТА.

На Федэральным партале праектаў нарматыўных прававых актаў 3 ліпеня быў размешчаны праект загаду ФСБ Расеі «Аб зацвярджэнні Правілаў пагранічнага рэжыму», якім вызначаюцца правілы ў памежнай зоне, у тым ліку правілы ўезду, часовага знаходжання і перамяшчэння асобаў і транспартных сродкаў у памежнай зоне РФ.

«Якіх-небудзь пропускаў (спэцпропускаў) для ўезду, праходу ў памежную зону Расейскай Федэрацыі, усталяваную ўздоўж дзяржаўнай мяжы з Беларуссю, для беларускіх грамадзянаў праектам гэтага загаду не прадугледжваецца», – адзначыў афіцыйны прадстаўнік ДПК.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў