Генадзя Фядыніча вінавацяць ва ўхіленні ад падаткаў у асабліва буйным памеры.
Пра выстаўленне абвінавачвання Генадзю Фядынічу паводле ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу Беларусі Следчы камітэт паведаміў праз «Twitter». Санкцыя артыкулу прадугледжвае да 7 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй.
Такое ж абвінавачанне выстаўленае прафсаюзнаму бухгалтару Ігару Комліку, які цяпер знаходзіцца ў СІЗА.
Паводле следства, прадстаўнікі прафсаюзу мелі рахункі ў замежных банках, перыядычна выязджалі за мяжу, каб зняць з іх грошы і прывезці ў Беларусь.
Да якіх высноваў прыйшла апазіцыя, пасля атакі ўладаў на прафсаюз РЭП
Міністэрства юстыцыі Літвы на запыт Belsat.eu адказала, што не перадавалі беларускім уладам звестак адносна прафсаюзных дзеячаў. У Генпракуратуры Польшчы заявілі, што не атрымлівалі афіцыйных запытаў з беларускага боку, у якіх бы фігуравалі прафсаюзныя дзеячы.
2 жніўня ў менскі офіс прафсаюзу РЭП з ператрусам прыйшлі супрацоўнікі Дэпартаменту фінансавых расследаванняў. Яны канфіскавалі большую частку камп’ютараў, жорсткіх дыскаў, шукалі дакументы.
Глядзіце таксама:
НМ, belsat.eu