Следчы камітэт распачаў крымінальныя справы на больш як 80 чалавек


Пасля акцыяў пратэсту СК Беларусі распачаў 21 крымінальную справу.

Гаворка вядзецца аб прастах у розных гарадах краіны 9 жніўня. Аб гэтым паведамляецца ў тэлеграм-канале ведамства. СК паведамляе, што крымінальныя справы распачатыя паводле наступных артыкулаў:

  • 293 (Масавыя беспарадкі);
  • 363 (Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў, спалучанае з ужываннем гвалту або пагрозай яго прымянення);
  • 364 (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў);
  • 339 (Хуліганства);
  • 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Большасць з затрыманых – маладыя людзі ва ўзросце 20-25 гадоў.

МВ, Белсат

Стужка навінаў