Сейм Літвы заклікаў урад абмежаваць пастаўкі электрычнасці з Беларусі


Сейм Літвы заклікаў урад краіны неадкладна прыняць захады, каб не дапусціць пастаўкі электраэнергіі з Беларусі на літоўскі рынак. Пра гэта паведамляе TUT.by.

5 траўня Сейм прыняў рэзалюцыю аб пагрозе, што зыходзіць ад БелАЭС. За яе прагаласавалі 82 дэпутатаў, 4 устрымаліся.

Сейм заклікаў урад выкарыстоўваць тэхнічныя меры, якія дазволяць яшчэ да пачатку працы БелАЭС абмежаваць паступленне электраэнергіі з Беларусі ў Літву да ўзроўню, неабходнага для забеспячэння надзейнай працы энергасістэмы краіны.

Акрамя таго, у дакуменце Еўразвяз заклікаюць прыняць рашэнне ў дачыненні пагрозы з боку БелАЭС і адпаведныя захады ў дачыненні Беларусі і Расеі. У прыватнасці, Сейм прапануе ўраду дамагчыся, каб саюзнікі Літвы ўвялі санкцыі да «Расатама»і іншых кампаніяў, якія ўдзельнічалі ў рэалізацыі праекту БелАЭС.

Рэзалюцыя Сейма заклікае ўрад выкарыстаць усе палітычныя і дыпламатычныя сродкі, каб заручыцца падтрымкай краін-чальцоў ЕЗ і NATO, Украіны, іншых краін рэгіёну і ўсёй міжнароднай супольнасці ў справе ліквідацыі пагрозы, стваранай БелАЭС.

Нагадаем, увод у эксплуатацыю першага энергаблока БелАЭС запланаваны ў 2020 годзе, другога – у 2021.

Hавiны
Прэзідэнт Літвы папрасіў Украіну перагледзець рашэнне аб набыцці электраэнергіі з БелАЭС
2020.04.28 16:09

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў