Савіных лічыць, што Беларусь ратыфікуе пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму да чэрвеня


Старшыня Камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных распавёў у эфіры «АНТ» пра захады, якія афіцыйны Менск павінен зрабіць, каб візы для беларусаў сталі танней. Беларусь і ЕЗ падпісалі пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму 8 студзеня. Але дамова, калі яе ратыфікуюць бакі, запрацуе летам.

«Наколькі я разумею, за намі справа не стане. Мы ўжо дэкларавалі сваю гатовасць ратыфікаваць гэтае пагадненне ў прыярытэтным парадку на вясновай сесіі, якая пачнецца 2 красавіка. Я думаю, у першы-другі дзень. Не хацелася б апярэджваць, але гэта будзе зроблена», – распавёў Андрэй Савіных.

Пасля ратыфікацыі ў палаце прадстаўнікоў неабходная такая ж працэдура і ў Савеце рэспублікі. Пасля гэтага дакумент паступіць на разгляд Аляксандру Лукашэнку. І толькі пасля гэтага бакі абменьваюцца нотамі.

«Я думаю, што мы паспеем зрабіць гэта да канца красавіка. Тады – у тэксце пагаднення ёсць цалкам дакладнае ўказанне на час уступлення ў сілу – першае чысло другога месяца. Значыць, 1 чэрвеня. Да гэтага мы і будзем імкнуцца, гэта цалкам разумная і дасягальная мэта», – лічыць дэпутат.

8 студзеня Беларусь і Еўрапейскі Звяз падпісалі дамову пра спрашчэнне візавага рэжыму і рэадмісію.

Спрашчэнне візавага рэжыму прадугледжвае, сярод іншага, зніжэнне кошту шэнгенскіх візаў для беларусаў да € 35.

Нагадаем, што з 2 лютага пачынае дзейнічаць новым Візавы кодэкс Еўразвязу, у выніку чаго на некаторы час візы ў ЕЗ для грамадзянаў Беларусі могуць падаражэць да € 80. Пасля чаго віза патаннее да € 35.

У афіцыйным прэс-рэлізе Еўракамісіі гаворыцца, што дамова ўтупіць у сілу ў чэрвені 2020.

Hавiны
Праз рост коштаў на візы беларусы стануць менш выязджаць у ЕЗ
2020.01.09 16:22

СК belsat.eu

Стужка навінаў