Росгвардыя і МУС Беларусі дамаўляюцца пра супрацу


Прэм’ер-міністр Расеі Міхаіл Мішусцін падпісаў распараджэнне №2573-р ад 6 кастрычніка. Яно сёння апублікаванае на расейскім партале прававой інфармацыі.

Паводле распараджэння прэмʼера, паміж Росгвардыяй і Міністэрствам унутраных справаў Беларусі распачнуцца перамовы аб заключэнні пагаднення аб супрацы.

Такая прапанова паступіла ад Расгвардыі. Яе падтрымалі расейскія МУС, ФСБ і МЗС.

Яшчэ ў канцы жніўня Пуцін распавёў пра дамоўленасць з беларускім бокам сфармаваць рэзерв з ліку расейскіх праваахоўнікаў. Паводле яго, рэзерв не планавалі выкарыстаць, пакуль «экстрэмісцкія элементы, прыкрываючыся палітычнымі лозунгамі, не пяройдуць пэўных межаў».

Мяркуецца, што на перамовах, якія маюць адбыцца, расейскія і беларускія калегі ў дэталях абмяркуюць усе бакі ўзаемадзеяння. Самае галоўнае: у якім выпадку трэба прыходзіць на дапамогу, якімі сіламі і ў якія тэрміны, якія будуць паўнамоцтвы расгвардзейцаў. Усе дамоўленасці павінны быць афіцыйна, на дзяржаўным узроўні, задакументаваныя, піша «Российская газета».

belsat.eu

Стужка навінаў