Рассельгаснагляд не знайшоў забароненых радыенуклідаў у беларускім малацэ


Расейскі бок не заўважыў перавышэння нормы радыенуклідаў у малацэ беларускай кампаніі «Мілкавіта».

Пра гэта паведаміў «РИА Новости» памочнік кіраўніка расейскага ведамства Аляксей Аляксеенка.

«Наколькі я ведаю, мы прадукцыю з перавышэннем не выяўлялі», – заявіў Аляксеенка.

Сыры для Расеі робяць з беларускага малака з перавышаным узроўнем радыяцыі

Таксама галоўны інжынер кампаніі «Мілкавіта» Віталь Нікулін заявіў расейскаму інфармацыйнаму агенцтву, што ў выпадку перавышэння нормы радыёнуклідаў малако не мела б шанцаў трапіць у Расеі.

Прадукцыю «Мілкавіты» трапіла пад увагу пасля рэпартажу амерыканскага агенцтва «Associated Press». Журналісты здалі на праверку ў лабараторыю малако з ускрайку беларускай зоны адчужэння. Гаворка ідзе пра малако з гаспадаркі фермера Мікалая Чубянка накіроўваецца на прадпрыемства «Мілкавіта». Прадпрыемства вырабляе сыры, пераважная частка якіх адпраўляецца ў Расею. Праверка паказала перавышэнне нормы радыенуклідаў.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў