Расейцы за мінулы год вывелі з краіны рэкордную суму грошай


Чысты адток прыватнага капіталу з Расеі павялічыўся летась у 2,7 разы. Выведзеная сума за год склала 67,5 мільярдаў долараў ЗША супраць 25,2 мільярдаў долараў у 2017 годзе, паведамляе Банк Расеі.

Вонкавыя абязальніцтвы банкаў працягвалі змяншацца, пры гэтым замежныя актывы павялічыліся на фоне больш істотных паступленняў ад экспарту і назапашвання валюты на рахунках пасля прыпынення яе набывання ў межах бюджэтных правілаў.

«У адрозненне ад сітуацыі 2016-2017 гадоў, рост чыстага крэдытавання астатняга свету з боку іншых сектараў быў абумоўлены не толькі размяшчэннем замежных актываў за мяжой, але і пагашэннем вонкавых абязальніцтваў», – адзначае ЦБ Расеі.

Адток капіталу ў 4 квартале 2018 году склаў 36,5 мільярдаў долараў, у трэцім квартале – 19,2 мільярдаў, у першым квартале – 16,2 мільярдаў. А вось у другім квартале году адзначаны прыток 4,3 мільярдаў.

 

СК, belsat.eu

Стужка навінаў