Расейскі дэпутат патрабуе ад СК расследаваць смерць паэта Аляксандра Пушкіна


Дэпутат парламента Ленінградскай вобласці Уладзімір Пятроў заклікаў расследаваць абставіны смерці паэта Аляксандра Пушкіна, які загінуў на дуэлі 10 лютага 1837 года.

Дэпутат напісаў ліст на імя кіраўніка Следчага камітэту Аляксандра Бастрыкін.

На думку дэпутата, «многія сучаснікі вялікага паэта, даведаўшыся пра трагедыю, выказвалі меркаванне аб не выпадковасці яго гібелі».

«Тыя, хто ведаў яго нават выказвалі здагадку, што Аляксандр Сяргеевіч мог стаць ахвярай змовы», – адзначае Пятроў.

Раней расейскія праваахоўныя органы ўжо адзначыліся вяртаннем да расследавання здарэнняў, якія адбыліся дзясяткі гадоў таму. Гэтак, у канцы 2018 года, СКР па Пецярбургу аднавіла расследаванне забойства спевака Ігара Талькова, які загінуў у 1991 годзе. А ўжо сёлета Генпракуратура пачала новае расследаванне трагічнай гібелі групы Дзятлава, якая адбылася ў 1959 годзе.

ІІ, belsat.eu, паводле РИА Новости

Стужка навінаў