Пуцін звольніў генералаў паліцыі ў сувязі са справаю Івана Галунова


Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб вызваленні з пасады генерал-маёраў паліцыі Масквы. Тэкст дакументу апублікаваны на сайце прэзідэнта РФ.

Згодна з указам ад пасады вызваляюцца генерал-маёр паліцыі Дзявяткін Юрый Уладзіміравіч – начальнік упраўлення па кантролі за абаротам наркотыкаў Галоўнага ўпраўлення Міністэрства ўнутраных справаў Расейскай Федэрацыі па Маскве, а таксама генерал-маёр паліцыі Пучкоў Андрэй Паўлавіч – начальнік упраўлення ўнутраных справаў па Заходняй адміністратыўнай акрузе Галоўнага ўпраўлення Міністэрства ўнутраных справаў Расейскай Федэрацыі па Маскве.

Раней кіраўнік МУС РФ Уладзімір Калакольцаў запатрабаваў іх звальнення пасля спынення крымінальнага пераследу карэспандэнта «Медузы» Івана Галунова.

ВІДЭА
Галуноў на волі
2019.06.11 21:05

СК belsat.eu

Стужка навінаў