Пуцін прапанаваў прызначыць прэм'ерам кіраўніка падатковай службы


Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін прапанаваў кандыдатуру кіраўніка федэральнымі падатковую службы Расеі Міхаіла Мішусціна на пасаду прэм’ер-міністра. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка Крамля.

«Прэзідэнт Уладзімір Пуцін правёў працоўную сустрэчу з Міхаілам Мішусціным і прапанаваў яму заняць пасаду старшыні ўрада. Заручыўшыся згодай, ён унёс кандыдатуру Мішусціна на пасаду прэмʼер-міністра на разгляд у Дзярждуму», – адзначае прэс-служба.

Відэа
Расейскі ўрад падаў ў адстаўку. Мядзведзеў сыходзіць у Савет бяспекі
2020.01.15 15:40

На дзяржаўнай службе Мішусцін ўжо больш за 20 гадоў. У жніўні 1998 года яго прызначылі намеснікам міністра Расейскай Федэрацыі па падатках і зборах. У 2010 годзе чыноўнік узначаліў Федэральную падатковую службу. На новай пасадзе абвесціў вайну «брудным дадзеным» і заняўся выкараненнем праблемаў з неабгрунтаваным вяртаннем ПДВ.

Згодна з дэкларацыяй аб даходах за 2009 год, сам Мішусцін зарабіў 78,6 мільёна рублёў, а яго жонка мела даход 17 мільёнаў рублёў. На той момант, паводле медыяў, ён увайшоў у тройку самых багатых расейскіх чыноўнікаў. Згодна з дэкларацыяй аб даходах за 2018 год, даход кіраўніка ФНС склаў 18 мільёны рублёў, а яго жонкі 48 мільёнаў рублёў.

Мішусціну праз паўтара месяца споўніцца 54 гады, ён прыкладна на паўгода маладзейшы за былога прэм’ер-міністра Дзмітрыя Мядзведзева.

Кандыдатуру Мішусціна Дзярждума разгледзіць на пленарным паседжанні 16 студзеня.

ДШ/МВ, belsat.eu

Стужка навінаў