Пуцін пераблытаў дату нараджэння Лукашэнкі?


Лукашэнка і Пуцін.
Фота: Mikhail Metzel / TASS / Forum

Кіраўнік Расеі павіншаваў 30 жніўня свайго беларускага калегу з нагоды 65-годдзя. Пры гэтым афіцыйна дзень народзінаў Аляксандра Лукашэнкі выпадае на 31 жніўня.

«Чвэрць стагоддзя Вы стаіце на чале Беларусі, нястомна працуючы над умацаваннем міжнароднага аўтарытэту краіны і рашэннем стаяць перад ёй сацыяльна-эканамічных задач», – адзначыў Пуцін у тэлеграме, тэкст якой прыводзіць прэс-служба Крамля.

У віншаванні падкрэсліваецца, што Лукашэнка робіць вялікі ўнёсак у развіццё стасункаў з Расеяй. Пуцін таксама выказаў упэўненасць у неабходнасці нарошчваць расейска-беларускае ўзаемадзеяння.

Hавiны
Свята са слязамі на вачах: як дыктатары адзначаюць дні народзінаў
2018.08.30 09:00

Таксама кіраўнік РФ павіншаваў Лукашэнку падчас тэлефоннай размовы.

У Адміністрацыі кіраўніка Беларусі паведамілі, што бакі абмеркавалі бягучы парадак дня і развіццё двухбаковых стасункаў, у тым ліку працу над рэалізацыяй папярэдніх дамоўленасцяў, абмяняліся думкамі па міжнародных пытаннях.

Нагадаем, што да 2009 году Аляксандр Лукашэнка святкаваў Дзень народзінаў 30 жніўня, а пасля вырашыў, што яму больш пасуе 31 жніўня – у адзін дзень з малодшым сынам Мікалаем.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў