Пуцін надаў ваенным часткам імёны беларускіх гарадоў


Палкі і дывізіі расейскага войска атрымалі імёны Віцебску, Кобрына, Слоніма, а таксама ўкраінскіх і польскіх гарадоў.

Адпаведны загад аб наданні ганаровых назваў падпісаў Пуцін. Адпаведныя дакументы апублікаваныя на афіцыйным партале прававой інфармацыі.

Цяпер шэраг частак расейскага войска носіць назвы наступных беларускіх гарадоў – Віцебску (90-я гвардзейская танкавая Віцебска-Наўгародская дывізія), Кобрына (856-ы гвардзейскі самаходны артылерыйскі Кобрынскі полк), Слоніма (102-й мотастралковы слонімскага-Памеранская полк).

У дакументах адзначаецца, што ганаровыя найменні наданыя «у мэтах захавання слаўных вайсковых гістарычных традыцый, выхавання вайскоўцаў у духу адданасці Айчыне і вернасці воінскаму абавязку».

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары