У Магілёве на V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расеі, які працягнецца да 12 кастрычніка, збяруцца больш за 20 губернатараў рэгіёнаў Расейскай Федэрацыі. У апошні дзень правядзення Форуму адбудзецца сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.
Паводле прэсавай службы кіраўніка Беларусі, плануецца, што ў апошні дзень мерапрыемства разам з расейскім калегам Уладзімірам Пуціным Лукашэнка выступіць на пленарным пасяджэнні міжрэгіянальнага форуму, тэму якога прысвецяць прыярытэтным кірункам развіцця рэгіянальнай супрацы як ключавога фактару інтэграцыі і саюзнага будаўніцтва.
«Чакаецца, што пленарнаму пасяджэнню будзе папярэднічаць асабістая сустрэча кіраўнікоў дзвюх краінаў, падчас якой Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмяркуюць найбольш актуальныя пытанні беларуска-расейскіх дачыненняў. Праграма перабывання ў Беларусі прэзідэнта Расеі ўключае і магчымасці для нефармальнай размовы кіраўнікоў дзяржаваў», – адзначаецца ў рэлізе.
http://belsat.eu/news/napyaredadni-vizitu-putsina-u-magilyove-z-yavilisya-ulyotki-valodzya-edz-damou-fotafakt/
СК, belsat.eu