7 студзеня праваслаўныя вернікі святкуюць Раство. Фотарэпартаж «Белсату» з галоўнай святыні Беларускай праваслаўнай царквы – Свята-Духава кафедральнага сабору.
Напярэдадні патрыяршы экзарх Беларусі, мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Веньямін звярнуўся з віншавальнаю прамовай, у якой закрануў падзеі апошніх месяцаў у краіне: «Вернікі не могуць заставацца абыякавымі да трывожных падзеяў, што адбываюцца ў свеце і найперш у сваёй айчыне. Але мы таксама не павінны забываць пра пакорнамудрасць і малітоўную развагу ўва ўсякай справе ды ўсякім слове».
Ад 50 да 65 % беларусаў дэкларуюць прыналежнасць да праваслаўя.
АА belsat.eu