Праваабаронцы прызналі палітвязнямі Андрэя Аляксандрава і Ірыну Злобіну

Беларускія праваабарончыя арганізацыі выступілі з супольнай заявай, у якой патрабуюць неадкладнага вызвалення Андрэя Аляксандрава і Ірыны Злобінай. Затрыманых праваабаронцы назвалі палітычнымі вязнямі, паведамляе цэнтр «Вясна».

Паводле МУС, Андрэй Аляксандраў нібыта з 22 жніўня да 9 лістапада аплаціў 250 штрафаў. Спісы і грошы на аплату штрафаў Аляксандраву перадаваў фонд «BY_help». У сувязі з гэтым міліцыянты абвінавацілі Андрэя Аляксандрава і Ірыну Злобіну паводле ч. 2 арт. 342 КК («Навучанне ці іншае рыхтаванне асобаў для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама фінансаванне і іншае забеспячэнне такой дзейнасці»).

Праваабаронцы тлумачаць, што свабода мірных сходаў гарантуецца Канстытуцыяй Беларусі і міжнароднымі нормамі права. А збор добраахвотных ахвяраванняў грамадзянаў і дапамога ў аплаце штрафаў асобам, прыцягнутым да адміністратыўнай адказнасці за ўдзелу ў мірных сходах, не мае нічога агульнага з фінансаваннем супрацьпраўнай дзейнасці і, адпаведна, не ёсць злачынствам. Таму, кажуць праваабаронцы, пераслед Аляксандрава і Злобінай палітычна матываваны, скіраваны на спыненне іх дзейнасці дзеля дапамогі ахвярам палітычных рэпрэсіяў. Аляксандрава і Злобіну прызналі палітычнымі зняволенымі.

У Гомлі судзяць 16-гадовага падлетка

СК belsat.eu

Hавiны