Пляцоўку па ўрэгуляванні канфлікту на Данбасе трэба пераносіць – прадстаўнік Украіны пры ААН


У якую менавіта сталіцу, Уладзімір Ельчанка не сказаў.

Паводле дыпламата, дэлегацыя Беларусі ў ААН галасуе супраць любых ідэяў украінскага боку, што сведчыць пра пэўную пазіцыю краіну.

«… Нашыя суседзі, нашы былыя партнёры па СНД – я не магу зразумець, чаму яны галасуюць супраць.

Зусім дзіўна выглядае пазіцыя Беларусі, якая ўсюды кажа пра тое, што падтрымлівае такі цяжкі для сябе нейтралітэт. Таму што менская пляцоўка – гэта такая лепшая магчымасць для перамоўнага пытання і пры гэтым яны галасуюць супраць нашай рэзалюцыі.

Я асабіста цалкам падтрымліваю, што нам трэба проста пераносіць гэтую пляцоўку з Менску ў нейкую іншую сталіцу. Пры ўсёй маёй павазе да беларускай дыпламатыі, але я не магу такую ​​пазіцыю зразумець, пра якую нейтральнасць ідзе гаворка?» – заявіў пастаянны прадстаўнік Украіны пры ААН Уладзімір Ельчанка ў каментары prm.ua.

Раней прэзідэнт Казахстану Нурсултан Назарбаева заявіў, што з прапановай перанесці перамовы па Данбасе з Менску ў іншае месца выступіў прэзідэнт Доналд Трамп. «Увогуле гэта першапачаткова павінна было быць у Казахстане… Дамовіліся, што ў гэтым напрамку будзем працаваць», – падкрэсліў ён.

Кіраўнік МЗС Беларусь Уладзімір Макей у сваю чаргу заявіў, што месца правядзення перамоваў не мае значэння: «Перамовы па Украіне можна перанесці хоць у Антарктыду, калі будзе ўпэўненасць у іх поспеху. Але для зʼяўлення гэтай упэўненасці трэба, каб усе ўцягнутыя ў гэты канфлікт бакі, а таксама нібыта «іншыя», але вельмі зацікаўленыя дзяржавы былі шчыра нацэлены на спыненне кровапраліцця».

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары