У Берасцейскай кацельні выявілі недапаленыя бюлетэні са стосу «не за Лукашэнку».
Тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозгу» піша:
«Паводле нашых звестак, улады разглядаюць магчымасць паўторнага пераліку галасоў і ўзмоцнена рыхтуюцца да гэтага. У кацельні Берасця былі выяўленыя рэшткі спаленых бюлетэняў. Таму пералік галасоў не варыянт – улады прадэманструюць акуратна складзеныя стосы бюлетэняў, запоўненых у выканкамах».
Пасля жорсткіх разгонаў мірных пратэстаў у першыя тры дні пасля выбараў, улада змякчыла тактыку ў дачыненні беларусаў, ня згодных з вынікамі выбараў. Па ўсёй краіне праходзяць акцыі салідарнасці і страйкі работнікаў шэрагу дзяржаўных і камерцыйных арганізацыяў. Сілавікі не ўжываюць сілы супраць людзей, а шэраг затрыманых у першыя дні – выпусціла з ізалятараў.
Лаяльнасці сілаў унутраных войск, міліцыі і АМАПу аднак можа аказацца часткаю новай стратэгіі ЦВК – паказвае сітуацыя з бюлетэнямі ў Берасці. Актывісты дапускаюць, што ўлада задумала пералічыць галасы, але сфальсіфікаваць бюлетэні. Па подпісе на адваротным боку бюлетэня актывістам удалося высветліць, што гэта арыгінал і нават знайсці рэальных асобаў, якім належаць бюлетэні.
Рэдакцыі не вядома, ці выбарнікі, якім належаць падпаленыя бюлетэні, будуць падаваць заяву ў пракуратуру.
ЮЦ Belsat.eu