Мітынг пачаўся ля Белдзяржфілармоніі, а скончыўся ажно на вуліцы Бабруйская.
Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова заклікала прыйсці на супольны пікет, які пройдзе 18 чэрвеня а 18:00 каля Белдзяржфілармоніі (праспект Незалежнасці, 50) у Менску, каб выказаць салідарнасць з затрыманымі: Сяргеем Ціханоўскім, Паўлам Севярынцам, Мікалаем Статкевічам ды іншымі.
18:30 Ланцуг салідарнасці цяпер расцягнуўся ад плошчы Якуба Коласа ад Белдзяржфілармоніі да кавярні «Зярно» на вуліцы Казлова. Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова з мегафонам ходзіць уздоўж ланцуга і заклікае да салідарнасці.
«Пагражаць дзецям і жанчынам – гэта ўжо мяжа. Вельмі хочацца пераменаў, але не ведаю, ці ўсе гатовыя. Шмат хто, з кім я размаўляла, баяцца выйсці», – кажа жанчына, якая прыйшла на пікет.
За акцыяй назіраюць праваабаронцы і міліцыя.
Чарга на пікеце салідарнасці з Ціханоўскім, Севярынцам, Статкевічам, Бабарыкам.
Чарга на пікеце салідарнасці з Ціханоўскім, Севярынцам, Статкевічам, Бабарыкам.
Opublikowany przez Белсат TV Czwartek, 18 czerwca 2020
Сёння апошні дзень збору подпісаў. Шмат людзей выкарыстоўваюць апошні шанец падпісваюцца за альтэрнатыўных кандыдатаў.
«Я за ўсіх падпісаўся. Грамадства ўсведамляе, што трэба мяняць. Усе даспелі. У краіне квітнее алкагалізм, людзям плацяць тры капейкі», – каментуе мужчына на плошчы.
У дварах стаяць міліцэйскія бусы, ходзяць праваахоўнікі ў цывільным.
18:50 Пачаўся невялікі дождж, але людзі не разыходзяцца.
18:05 Пачалася залева з навальніцаў, людзі схаваліся ў брамах дамоў.
«Дыктатар пабаяўся блогера, пасля – банкіра. Ён разумее, што за ім шмат парушэнняў і злачынстваў, а ўлада сыходзіць», – кажа кандыдат на пасаду прэзідэнта Мікалай Казлоў.
19:30 Пікет неўзабаве скончыцца, але людзі не разыходзяцца. Міліцыянты ходзяць і крычаць, каб прысутныя сыходзілі, бо ім пагражае затрыманне за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.
20:00 Ланцуг расцягнуўся ад станцыі метро Плошча Якуба Коласа да станцыі метро Праспекту Перамогі.
20:30 Чарга расцягнулася да Цырку.
21:00 Чарга расцягнулася да Кастрычніцкай плошчы. Шмат хто не планаваў прыходзіць на пікет, але апошнія падзеі змусілі іх памяняць планы.
21:20 Вольга Кавалькова паведаміла, што пікет афіцыйна скончыўся, але людзі падыходзяць і становяцца ў ланцуг. Недзе ён перарываецца, але чарга расцягнулася ўжо да ГУМу.
21:41 Цяпер канец ланцугу на Плошчы Незалежнасці. Аўты, якія едуць па праспекце, вельмі гучна сігналяць, падтрымліваючы людзей.
22:55 Ланцуг цяпер расцягнуўся ад Кастрычніцкай да будынку Міністэрства аховы здароўя.
На гэтым тыдні пакараныя адміністратыўным арыштам актывісты і палітыкі заявілі пра катаванні ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. З аповедаў тых, хто адбыў содні, на зняволеных аказваюць моцны псіхалагічны ціск, адбіраюць матрацы, забараняюць ляжаць, на падлогу камеры штодня выліваюць вядро з хлёркаю, якую ж льюць на асабістыя рэчы.
23:20 На пл. Незалежнасці былі заўважаныя два аўтазакі. Таксама вядома як мінімум пра аднаго затрыманага чалавека. Праспект Незалежнасці перакрыты ад скрыжавання з вуліцай Леніна да плошчы Незалежнасці.
23:30 На праспекце Незалежнасці дзяўчына высунулася з люку аўто з БЧБ-сцягам.
Дзяучына вылезла з люка аўто з БЧБ флагам
Дзяучына вылезла з люка аўто з БЧБ флагам
Opublikowany przez Белсат TV Czwartek, 18 czerwca 2020
00:00 Нягледзячы на аўтазакі, людзі не разыходзяцца. Яны стаяць уздоўж праспекту Незалежнасці і скандуюць «Адпускай»
00:13 На вуліцах з’яўляюцца аўта з нацыянальнымі сцягамі. Недалёка ад месца падзеяў заўважаны аўтамабіль ДАІ з бартавым нумарам 601. Верагодна, кіраўнік ДАІ назірае за тым, што адбываецца
Людзі не разыходзяцца, працягваюць пляскаць у далоні.
00:18 Праехала некалькі аўтазакаў і міліцэйскіх аўта па праспекце Незалежнасці. Людзі сустрэлі калонну абуранымі крыкамі. Таксама час ад часу скандуюць «Жыве Беларусь!»
Пікет салідарнасці перайшоў у фактычна ноч салідарнасці. Нагадаем, што пачаўся пікет а 18-ай гадзіне. То бок ужо 6 гадзінаў запар людзі стаяць у ланцугу. Дакладную колькасць людзей складана назваць. Некаторыя паведамляюць пра 4 тысячы чалавек у самы пік. Зараз па абодва бакі праспекта Незалежнасці засталося некалькі соцень людзей.
00:30 Людзі скандуюць «Вите надо выйти!» і суправаджаюць міліцэйскія машыны крыкамі «Ганьба». Час ад часу таксама чутны лозунгі «Выпускай!» – у, імаверна, падтрымку затрыманага кандыдата ў кандыдаты на прэзідэнцкую пасаду Віктара Бабарыкі. Нагадаем, Віктар Бабарыка разам з сынам Эдуардам былі затрыманыя 18 чэрвеня.
Валер Цапкала, кандыдат у прэтэндэнты на пасаду прэзідэнта, выйшаў да пратэстоўцаў.
Валерий Цепкало в центре Минска 18.06.20
Opublikowany przez Валерий Цепкало Czwartek, 18 czerwca 2020
00:38 У кірунку Плошчы Перамогі едуць аўтазакі.
00:40 Людзі пачынаюць разыходзіцца. Акцыя цягнулася амаль 7 гадзінаў.