Пентагон: у ЦАР знаходзяцца 175 інструктараў ПВК Вагнэра


Пуцін разам з камандзірамі "ПВК Вагнэра"

Расея выкарыстоўвае наймітаў і продаж зброі для атрымання доступу да прыродных рэсурсаў Афрыкі. Пра гэта заявіў на сенацкіх слуханнях камандуючы сіламі ЗША ў Афрыцы генерал Томас Уолдгаўзэр.

Гаворка, у прыватнасці, ідзе пра Цэнтральнаафрыканскую рэспубліку (ЦАР), дзе, паводле звестак амерыканскіх вайскоўцаў, знаходзяцца 175 расейскіх інструктараў з так званай «групы Вагнэра».

Як адзначыў генерал Уолдгаўзэр, дзякуючы выкарыстанню «квазінаёмных вайсковых дарадцаў, якія фінансуюцца алігархамі», асабліва ў краінах, дзе лідары імкнуцца да безумоўнага дыктатарскага панаванню, Расея атрымлівае доступ да прыродных рэсурсаў на выгадных умовах.

Высокапастаўлены прадстаўнік Пентагона таксама адзначыў, што дэстабілізуючы дзеянні Расеі наносяць шкоду інтарэсам ЗША і Захаду ў Лівіі.

Адказваючы на ​​пытанне пра розніцу паміж актыўнасцю Масквы і Пекіна на афрыканскім кантыненце, Томас Уолдгаўзэр прывёў у прыклад сітуацыю на нядаўніх выбарах у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, дзе, па словах мясцовых актывістаў, «кітайцы дзейнічаюць пры дапамозе грошай, а расейцы – пры дапамозе мускулаў».

СБУ: сярод наймітаў ПВК Вагнэра ў Судане ёсць двое беларусаў

ІІ, belsat.eu, паводле golos-ameriki.ru

Глядзі таксама
Каментары