«Паўночнай плынню-2» Нямеччына пакрыўдзіць Беларусь, Украіну і Польшчу


У дыскусіі вакол газаправода «Паўночная плынь – 2» з’яўляецца ўсё больш канфрантацыі. Прэм’ер-міністр Даніі, Ларс Лёке Расмусен, заявіў, што Данія хоць і не можа законным чынам перадухіліць ажыццяўленне праекту, але можа яго запаволіць. Пра тое, хто наступны не выстаіць перад угаворамі Расеі і дасць зялёнае святло будаўніцтву газаправода – у інтэрвʼю з нямецкім журналістам, Барысам Райтшустэрам.

«Белсат»: Фінляндыя ўслед за Нямеччынай выдала поўны дазвол на будаўніцтва, пракладку газаправода «Паўночная плынь-2». Ці возьмуць гэты прыклад і іншыя краіны – напрыклад, тыя хто катэгарычна супраць гэтага (Польшча, Латвія, Літва)?

Барыс Райтшустэр: Я не думаю, што гэтыя краіны будуць сачыць за гэтым рашэннем. Я думаю, там усё-ткі ўплыў пуцінскага лобі не такі моцны, яны не настолькі пуцінізаваныя, як, напрыклад, Нямеччына. А вось Фінляндыя, фінляндызацыя – гэта нават такое вядомае паняцце. І зараз нават мне фіны кажуць, што Нямеччына больш фінляндызаваная, то бок знаходзіцца пад большым рускім уплывам, чым Фінляндыя пры Савецкім Саюзе.

Такім чынам, ці не імкнецца Нямеччына да дыверсіфікацыі?

Дыверсіфікацыя, якая яна патрэбная, якой яе хоча Еўразвяз, усё ж такі не адбудзецца, таму што тыя людзі, якія ў той ці іншай меры абслугоўваюць Уладзіміра Пуціна, як наш былы канцлер, Герхард Шредар, вельмі ўплывовыя, яны ствараюць меркаванне, яны ствараюць настрой у СМІ, у сацыяльных сетках.

Я ведаю, што гэта вялікі крок не салідарнасці з усходнееўрапейскімі краінамі. Гэтым мы пазбаўляем, напрыклад, Украіну і Беларусь вялікай часткі іх эканамічнага патэнцыялу. Таму што спрэчкі для транспарту для Беларусі і для Украіны вельмі важныя. І я думаю, па гэтай прычыне на больш працяглую перспектыву гэта будзе вельмі шкодна для Нямеччыны. Таму што Нямеччыне патрэбныя добрыя адносіны з Польшчай, і з іншымі краінамі. І, на жаль, зноў тут прапаганда руская вельмі паспяховая. Таму што цяпер немцы думаюць, што Расея гэта важнейшы эканамічны партнёр. І яны не разумеюць, што на самой справе, больш бясшумны гандлёвы зварот з Польшчай, у два разы вышэйшы, чым з Расеяй. І мы крыўдзім Польшчу, ідучы на ​​сустрэчу Маскве. Гэта глупства, гэта не прадбачліва.

Падчас сустрэчы з украінскім прэзідэнтам Пятром Парашэнкам канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель упершыню назвала гэты праект палітызаваным. Што гэта можа азначаць?

Гэта да варажбіткі не хадзі, што ён палітызаваны. Гэта вельмі тыпова для Ангелы Мэркель: яна нешта выказвала, але нічога гэтым не выказала. Яна павінная была ясна сказаць, што праект не выгадны для Нямеччыны, што ён безадказны ў дачыненні да сярэднееўрапейскіх краінаў з боку Нямеччыны. Усё гэта мы не чуем ад Ангелы Мэркель. У тым, што гэты газаправод выгадны, людзей пераконваюць вельмі моцна пуцінскія прапагандысты. У іх ёсць карт-бланш на грамадскіх тэлеканалах, дзяржаўных. Яны паўсюль вельмі гучна ўмеюць выступаць. А тыя, хто супраць, іх не так ахвотна хочуць слухаць. Людзей проста пераконваюць, што гэта вельмі выгадна для Нямеччыны і што гэта выгадна для свету, таму што гэта палепшыць нашыя адносіны з Масквой. Гэта значыць, што пуцінская прапаганда адразу вельмі моцна падзейнічала ў Нямеччыне.

Гутарыла Ганна Русінава; фота – Уладзімір Смірноў / ТАСС

Глядзі таксама
Каментары