Патэнцыйная амбасадарка ЗША ў Беларусі заклікае ўлады правесці сумленныя выбары


Інакш яна мае намер надалей падтрымліваць прагненне беларускага народу да дэмакратыі, перадае «Интерфакс».

Прэтэндэнтка на пост амбасадара ЗША ў Беларусі Джулі Фішар заклікае беларускія ўлады правесці сумленныя выбары.

«Мы заклікаем урад Беларусі правесці бягучыя выбары ў свабоднай і сумленнай абстаноўцы, а таксама прадэманстраваць стрыманасць на выпадак пратэстаў», – адзначыла Фішар.

Яна прыгадала, што папярэднія парламенцкія выбары не былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю. Сёлета назіральнікі ОБСЕ ўпершыню не прыедуць сачыць за хадою выбарчай кампаніі.

Фішар зазначыла, што на выпадак свайго прызначэння амбасадаркаю яна будзе падтрымліваць памкненні і прагненні беларускага народу да дэмакратыі.

Hавiны
Макей распавёў Дзярждэпу ЗША пра «нюансы» прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі
2020.07.23 11:47

Таксама яна зазначыла, што будзе ствараць умовы для развіцця беларуска-амерыканскіх адносінаў, у прыватнасці арганізацыяў, якія будуць спрыяць гандлю і інвестыцыям, адстойваць інтарэсы амерыканскіх кампаніяў, ствараць працоўныя месцы і спрыяць эканамічнаму росту.

Нагадаем, што амбасада ЗША ў Беларусі ад 2008 года функцыянуе ў скарочаным фармаце: у прадстаўніцтвах працуе толькі 5 дыпламатаў. Аднак сёлета было абвешчана, што краіны нарэшце абмяняюцца амбасадарамі.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў