Пампэа патэлефанаваў Лукашэнку. Абмеркавалі лёс «аднаго з грамадзянаў»


Дзяржаўны сакратар ЗША 24 кастрычніка стэлефанаваўся з Аляксандрам Лукашэнкам, перадае «Пул Первого».

Размова Лукашэнкі і Майк Пампэа цягнулася каля паўгадзіны, абмяркоўваўся ў тым ліку «лёс аднаго з грамадзянаў ЗША і Рэспублікі Беларусь», паведамляе ОНТ. Магчыма, гаворка ідзе пра палітвязня Віталя Шклярава.

Hавiны
Віталь Шкляраў пад падпіскай аб нявыездзе. Паліттэхнолаг сустрэўся з маці
2020.10.20 14:44

Лукашэнка ў размове з Пампэа заявіў, што РФ з’яўляецца галоўным саюзнікам Беларусі і адзначыў падтрымку Масквы ў цяперашні перыяд. Пры гэтым ён падкрэсліў, што РФ не ўмешваецца ва ўнутраныя справы Беларусі, але краіны гатовыя сумесна рэагаваць на вонкавыя пагрозы.

Лукашэнка таксама «праінфармаваў суразмоўцу аб нацыянальным дыялогу, які цяпер актыўна вядзецца ў Беларусі», паведамляе тэлеканал ОНТ. Дзяржсакратар у сваю чаргу падкрэсліў, што застаецца прыхільнікам суверэнітэту і незалежнасці Беларусі.

Hавiны
Ці Лукашэнка пачаў гандаль палітвязнямі?
2020.10.24 09:35

23 кастрычніка Пампэа па тэлефоне абмеркаваў сітуацыю ў Беларусі з вярхоўным прадстаўніком Еўразвязу ў вонкавай палітыцы і палітыцы бяспекі Жазэпам Барэлем, паведаміла Еўрапейская вонкавапалітычная служба.

Прадстаўнікі ЗША і ЕЗ зноў заклікалі ўлады Беларусі ўступіць у дыялог з «з сапраўднымі прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, у прыватнасці з Каардынацыйнай радай».

ЕЗ і ЗША пацвердзілі сваю рашучую падтрымку незалежнасці і суверэнітэту Беларусі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў