Палітзняволеная Хершэ галадоўкай палепшыла свае ўмовы ў вязніцы


Наталля Хершэ ў судзе Савецкага раёну Менску.
Фота: АД / Белсат

Беларуская палітзняволеная Наталля Хершэ, якая мае грамадзянства Швейцарыі, абвесціла ў вязніцы галадаванне. Пра гэта паведамляе радыё «Свабода».

18 студзеня зняволеная Наталля Хершэ абвясціла галадоўку ў турме. Прычынай стала тое, што ёй перасталі прыходзіць лісты з мінулага году, расказаў брат Наталлі Генадзь.

19 студзеня Наталля Хершэ напісала афіцыйную заяву на адмову ад харчавання. Пасля гэтага яе перавялі ў камеру з лепшымі ўмовамі. Цягам трох дзён ёй перадалі 38 лістоў.

Наталля спыніла галадоўку, бо яе патрабаванні выканалі. Цяпер яна ў добрым настроі, адчувае сябе бадзёра, перадае адвакат зняволенай.

Гісторыі
Грамадзянка Швейцарыі, якая сарвала балаклаву з амапаўца, атрымала 2,5 года калоніі
2020.12.07 15:49

Наталля Хершэ нарадзілася ў Беларусі, але ад 12 гадоў жыве ў Швейцарыі. На жаночым маршы 19 верасня яна сарвала з амапаўца Сяргей Кончыка балаклаву. Суд прызнаў яе вінаватай паводле ч. 2 арт 363 Крымінальнага кодэксу – супраціў міліцыянту, які ахоўвае грамадскі парадак, ды пакараў Br 1000 штрафу, 2,5 гадамі калоніі і пастанавіў забраць і знішчыць БЧБ-сцяг, які ў жанчыны адабралі пры затрыманні.

Нагадаем, што з 15 снежня 2020 года галадуе блогер і палітвязень Ігар Лосік.

Hавiны
Дзве студэнткі ды святар пачалі галадоўку, каб падтрымаць блогера Лосіка
2021.01.20 10:00

МГ belsat.eu

Стужка навінаў