За краты ўжо адправілі карэспандэнта з Глыбокага.
Журналіста Змітра Лупача з Глыбокага арыштавалі на 5 дзён.
У Берасці затрыманыя нашыя журналісты Мілана Харытонава і Алесь Ляўчук.
У Горадні мае прайсці суд над Аляксеем Кайрысам (чакаецца выяздны суд). Падчасу хапуна пад Кастрычніцкім РАУС затрымалі Яна Романа.
У Менску затрыманы журналіст Белсату Станіслаў Івашкевіч. Паводле некаторых звестак, яго заключылі пад арышт. Затрыманы аператар Віталь Дубік, які рабіў відэаздымкі для эфіру Белсату.
У Віцебску ўтрымліваюць пад вартай Змітра Казакевіча і Ігара Матвеева.
Віцебскага журналіста Вячаслава Лазарава затрымлівалі, але ўжо вызвалілі. Тое самае – з гомельскім журналістам Яўгенам Меркісам, гарадзенскім карэспандэнтам Аляксандрам Саенкам ды Дарь’яй Чульцовай з Магілёву, Марынай Малчанавай з Бабруйску.
Аператара «Белсата» Віталя Дубіка затрымалі ў Менску.
МВ, Белсат