Новы КаАП: штрафы вырастуць удвая, з'явяцца грамадскія працы, павялічыцца адміністрацыйны арышт


Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў другім чытанні новы Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. Пакуль дакумент афіцыйна не апублікаваны, але ў телеграм-каналах зʼявіўся праект заканадаўства. Адвакаты лічаць, што новы закон стане больш жорсткі, піша TUT.by.

Вядомы артыкул 23.34 (у праекце новага кодэксу 24.23) зменяць. Перадусім павялічаць максімальны памер штрафу з 30 да 100 базавых велічыняў, адменяць вынясенне папярэджання. Паўторнае парушэнне гэтага артыкулу прадугледжвае штраф нават да 200 базавых велічынь (цяпер 5400 рублёў).

За непадпарадкаванне працаўніку міліцыі штраф вырас з 50 да 100 базавых велічыняў, таксама прадугледжваецца пакаранне ў выглядзе грамадскай працы.

За абразу службовай асобы ў інтэрнэце могуць пакараць штрафам да 200 базавых велічыняў, грамадскімі працамі, адміністрацыйным арыштам.

За парушэнні заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі (арт. 23.5 КаАП) павялічваецца адказнасць, якая распаўсюджваецца і на ўладальніка інтэрнэт-рэсурсу, не зарэгістраванага ў якасці сеткавага выдання, уведзеная адказнасць за атрыманне замежнай дапамогі ў мэтах фінансавання сродкаў масавай інфармацыі.

З’явіцца адказнасць за абразу службовай асобы ў інтэрнэце. За гэта могуць пакараць штрафам да 200 базавых велічыняў, грамадскімі працамі, адміністрацыйным арыштам.

Hавiны
Цяпер афіцыйна: сцягі на вокнах – гэта масавыя мерапрыемствы
2020.12.10 19:59

Грамадскія працы – новы від пакарання

У новым кодэксе па аналогіі з крымінальным, усталёўваецца час і месца здзяйснення адміністрацыйнага правапарушэння, а таксама па аналогіі з крымінальным законам уводзяцца правапарушэнні, за якія прадугледжаны адміністрацыйны арышт (да прыкладу парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў).

Новы КаАП прадугледжвае і новы від пакарання – грамадскія працы (ад 8 да 60 гадзінаў). Пры гэтым яны могуць прызначацца толькі пры ўмове згоды чалавека на іх прымяненне.

Прысудзіць содні можа не толькі суд

Дакумент, які прынялі дэпутаты пашырае магчымасць міліцыянтаў у справе накладання арышту. Раней рашэнне аб арышце выносіў толькі суд.

Агульны тэрмін адміністрацыйнага арышту застаўся без зменаў – да 15 содняў. Але за правапарушэнні, прадугледжаныя арт. 24.23 КаАП, і толькі менавіта за гэтае правапарушэнне, учыненае паўторна (вядзецца пра парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў – цяпер гэта артыкул 23.34), якое лічыцца самым небяспечным адміністрацыйным правапарушэннем, зыходзячы з санкцыі артыкула – да 30 содняў.

Цяпер жа адміністрацыйны арышт не можа перавышаць 25 содняў.

Рэпартаж
Рэпартаж пад брэх канвойных сабак. Журналіст Ігар Ільяш пра свае 15 содняў арышту
2020.12.11 16:29

СК belsat.eu

Банер у падтрымку незалежных журналістаў
Стужка навінаў