Па панядзелках традыцыйна ў краіне «выходзяць гуляць» людзі сталага веку. Да іх далучаюцца і медыкі. «Белсат» сочыць за сённяшнімі падзеямі.
14 снежня ў Менску на плошчы Незалежнасці сабраліся пенсіянеры. Яны ладзяць карагоды каля елкі і размаўляюць паміж сабою.
Cярод іншых – сімвалы цяперашніх пратэстаў Ніна Багінская і Ян Грыб.
Сілавікі звяртаюцца да людзей з патрабаваннем разысціся. Людзі ў адказ крычаць: «Уходи!»
Сілавікі падагналі аўтобусы да ГЦ «Сталіца», перакрылі рух нават для грамадскага транспарту, атачылі пенсіянераў і выціснулі іх з плошчы. Чытачы паведамляюць, што ёсць затрыманыя.
Пазней з’явілася інфармацыя, што на Маршы мудрасці 14 снежня было затрымана 70-80 сталых людзей. Адной жанчыне нават 89 год.
Даволі ўдала прайшоў сёння марш у Горадні.
Мінулы Марш мудрасці на плошчы Якуба Коласа быў разагнаны. Журналістка Любоў Лунёва і аператар Іван Куракевіч – затрыманыя.
AB, belsat.eu