Марыя Калеснікава арыштаваная і знаходзіцца ў СІЗА № 1 на Валадарскага. Пра гэта TUT.BY паведаміў бацька Марыі Аляксандр Калеснікаў.
«Кіраўнік следчай групы Галоўнага следчага ўпраўлення СК Васілюк патэлефанаваў мне і паведаміў, што яна арыштаваная. Прапанаваў прывезці перадачу», – сказаў Аляксандр Калеснікаў.
Марыя Калеснікава праходзіць падазраванай па справе аб спробе захопу ўлады. Імаверна, пакуль яна адзіная з чальцоў КР у такім статусе.
7 верасня ўначы з Беларусі ва Украіну пад прымусам з’ехалі Антон Раднянкоў ды Іван Краўцоў. Яны далі прэс-канферэнцыю ў Кіеве і расказалі, як КДБ вывозіў сілай Марыю Калеснікаву, але не давез – у нейтральнай зоне на мяжы яна парвала свой пашпарт, выскачыла з аўта і вярнулася на беларускую мяжу.
Дзяржаўныя прапагандысцкія медыі паведамілі пра добраахвотны выезд сябраў Каардынацыйнай рады, назваўшы адʼезд уцёкамі. Аляксандр Лукашэнка ў размове з расейскімі прапагандыстамі завіў, што Марыя Калеснікава хацела ўцячы да сястры ва Украіну, але і бацька Калеснікавай і Антон Раднякоў з Іванам Краўцовым зняпраўдзілі заяву Лукашэнкі. Што ёй інкрымінуюць, невядома.