Тэрмін утрымання пад вартай фігурантаў «справы TUT.by» працягнулі на два месяцы


Следчыя пастанавілі надалей трымаць пад вартай абвінавачаных у «справе TUT.by». Паводле пастановы, тэрмін працягнулі яшчэ на два месяцы, паведамляе Zerkalo.io.

Справа TUT.by. Крыніца фота — прыватныя старонкі ў Facebook

У «справе TUT.by» 18 траўня сілавікі затрымалі 15 асобаў. Некаторыя з іх застаюцца за кратамі, а некаторыя – пад хатнім арыштам. Следчыя вынеслі пастанову аб працягу ўтрымання арыштаваных пад вартай да 18 верасня.

Фігурантаў «справы TUT.by» праваабаронцы прызналі палітвязнямі.

Тым часам інфармацыі пра крымінальную справу супраць абвінавачаных да гэтага часу няма, як і няма звестак пра працэсуальныя дзеянні ў дачыненні затрыманых.

Цяпер суд на патрабаванне МУС разглядае справу, паводле якой інфармацыйную прадукцыю TUT.by могуць прызнаць экстрэмісцкай.

Hавiны
Атака на журналістаў, Zerkalo.io замест TUT.BY. Галоўнае за мінулы тыдзень – у малюнках мастака Дэ Лёс
2021.07.12 22:35

СК belsat.eu

Стужка навінаў