Прэзідэнт ЗША падтрымаў ідэю ўвесці санкцыі супраць авіякампаніяў за міграцыйны крызіс


Санкцыі супраць афіцыйнага Менску будуць пашыраныя. Байдэн згодны з прэзідэнткай Еўракамісіі ў тым, што дзеянні рэжыму Лукашэнкі – «гібрыдная атака».

Урзуля фон дэр Ляен і Джо Байдэн на перамовах у Белым доме. Вашынгтон, ЗША. 10 лістапада 2021 года.
Фота: Ursula von der Leyen / Twitter

Прэзідэнт Злучаных Штатаў Джо Байдэн і прэзідэнтка Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен 10 лістапада правялі сустрэчу ў Белым доме. Цягам апошніх тыдняў яны ўжо некалькі разоў сустракаліся. Сярод абмеркаваных тэмаў быў і міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі з краінамі Еўразвязу.

На прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы фон дэр Ляен пераказала, пра што яны з Байдэнам гаварылі наконт Беларусі (на відэа вышэй – з 4:14).

«Мы абсалютна падзяляем ацэнку гэтага як гібрыднай атакі аўтарытарнага рэжыму з мэтаю дэстабілізаваць дэмакратычных суседзяў, – сказала прэзідэнтка Еўракамісіі наконт. – І яна не будзе паспяховаю. Мы абаронім нашыя дэмакратыі».

Паводле фон дэр Ляен, яны з Байдэнам пагадзіліся скаардынаваць свае кантакты з краінамі паходжання мігрантаў, каб заклікаць тых клапаціцца пра сваіх грамадзянаў і не даваць ім «трапіць у пастку рэжыму Лукашэнкі».

Hавiны
Як рэагуе міжнародная супольнасць на сітуацыю на беларуска-польскай мяжы
2021.11.09 02:57

Таксама бакі пагадзіліся разглядзець санкцыі супраць авіякампаніяў, якія «спрыяюць гандлю людзьмі» і перавозяць мігрантаў на беларускую мяжу.

Важна, дадала фон дэр Ляен, каб агенцтва Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў мелі доступ да мігрантаў, якія аказаліся ў гэтай «вельмі, вельмі складанай сітуацыі», бо тыя мігранты – невінаватыя людзі.

«Мы пашырым нашыя санкцыі адносна Беларусі вельмі хутка, – таксама сказала прэзідэнтка Еўракамісіі. – У пачатку наступнага тыдня будзе пашырэнне санкцыяў супраць Беларусі.

Наколькі мяне інфармавалі, Злучаныя Штаты падрыхтавалі санкцыі, якія набудуць моц з пачатку снежня. І еўрапейскія санкцыі будуць не толькі супраць асобаў, але і супраць прадпрыемстваў. Гэта важна, каб рэжым Лукашэнкі разумеў, што ягоныя паводзіны будуць мець цану».

З каментара прэзідэнткі Еўракамісіі няясна, ЗША ўжо падрыхтавалі новыя санкцыі ці гаворка пра ўжо ўведзеныя, што фактычна набудуць моц са снежня, а санкцыі супраць авіякампаніяў – асобная тэма.

ВІДЭА
Лукашэнка павялічвае міграцыйны прэсінг. Захад можа яго затрымаць? Інтэрв’ю з аналітыкам Марэкам Будзішам
2021.11.08 18:05

АА belsat.eu

Стужка навінаў